top of page
Музыка М. Ходаша
Словы Т. Касакоўскай
Нашы школьныя зімы і вёсны
На Смаргонскай праходзяць зямлі,
Дзе такія высокія сосны
І блакітныя хвалі Вяллі.
Прыпеў:
Ля гімназіі нашай таполі
Падрастаюць, вітаючы нас...
Не забудзем ніколі,
Як прыйшлі мы сюды першы раз.
Тут свой клас і свой лёс мы знаходзім,
Той, каторы на свеце адзін,
І з настаўнікам разам праводзім
Шмат шчаслівых і цяжкіх гадзін.
Прыпеў
Пачынаецца наша дарога,
Нібы з чыстай старонкі радок,
А жыццё, што шуміць за парогам,
Нам рыхтуе на заўтра ўрок.
Прыпеў
bottom of page