top of page

ЦУДОЎНЫЯ  ШКОЛЬНЫЯ  ГАДЫ…

Яшчэ першы дырэктар школы Барыс Міхайлавіч Хіневіч  вызначыў галоўныя задачы гімназіі, сярод   якіх - выяўленне  і  развіццё  прыродных  задаткаў  і творчага  патэнцыялу  вучняў, далучэнне  іх да сістэмы  культурных каштоўнасцей свету, фарміраванне нацыянальнай  самасвядомасці, выхаванне  патрыётаў  сваёй  роднай  краіны.

І  школьнае жыццё заўсёды было бурлівым …

         Ужо ў 1991  загадам па  аддзелу  адукацыі  Смаргонскага  гарадскога   выканаўчага  камітэту (ад 29.08.1991)  адзначаны    клубы сярэдняй  школы  № 4: палітычны  клуб “Колакал” (кіраўнік Абушка І.А.),  КІД “Глобус” (кіраўнік Шэміс Ю.А.), літаратурны клуб “Крынічка” (кіраўнік  Вярцінская М.К.), клуб “Адраджэнне” (кіраўнік Гурская Л.Я.), літаратурны  клуб “Сопричастность” (кіраўнік Падгол М.В.),  фальклорны  клуб  “Ад  родных  вытокаў” (кіраўнік Берняк Р.У.).

Настаўніца рускай мовы і літаратуры Муская Т.К.  з першага года існавання СШ №4 узначальвала  клуб  “Нашчадкі  славы  бацькоў”. Вынікам  работы  юных  следапытаў  было  адкрыццё  гісторыка-краязнаўчага  музея  “Гісторыя. Падзеі. Людзі”  8 мая 1988 года.
Муская Т.К. з’яўлялася  кіраўніком  музея  з 1988  па  2003  гады.  З  2003  года  кіраўніком  народнага  музея  гімназіі  стала  Рогач Л.М., у 2013 годзе да яе далучылася Красоўская Я.Б.. З верасня 2019 года кіраўнікамі народнага музея гімназіі “Гісторыя. Падзеі. Людзі” з’яўляюцца Красоўская Я.Б. і Рогач Т.Я.

У 1997  годзе  гісторыка-краязнаўчы  музей сярэдняй школы №4   “Гісторыя.Падзеі.Людзі” атрымаў  статус  “народны” (Пастанова ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18 ліпеня 1997 года ).

Тры разы калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пацвярджала гісторыка-краязнаўчаму музею гімназіі статус “народны”.

Рашэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь:

  • №143   ад 22 лістапада 2007 года;

  • №123  ад 25 чэрвеня 2013 года;

  • № 10  ад 13 лютага 2019 года.

         За гады сваёй дзейнасці музей быў адзначаны рознымі ўзнагародамі, сярод якіх:

           - 1990 год -  ІІІ месца ў рэспубліканскім конкурсе краязнаўчых музеяў устаноў адукацыі.

          - 2005 год -  народны музей гімназіі стаў пераможцам раённага конкурсу-агляду выхаваўча-асветніцкай дзейнасці ў музеях устаноў адукацыі, а таксама атрымаў Дыплом лаўрэата рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Перамога”.

          - 2007 год -  народнаму музею гімназіі  аб’яўлена  Падзяка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

         - 2008 год -  музей  гімназіі  заняў ІІ месца  ў рэспубліканскім  конкурсе  музеяў  устаноў  адукацыі “Гісторыка-культурныя  каштоўнасці  рэгіёна  ў змесце  дзейнасці  сучаснага  музея  ўстановы  адукацыі”  у рамках  акцыі “Жыву  ў Беларусі  і тым  ганаруся”.

- 2011 год – ІІІ месца ў міжнароднай моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі “Яўрэйская спадчына Беларусі”.

         - 2017 год - Віртуальны музей  гімназіі заняў І месца ў абласным конкурсе віртуальных музеяў устаноў адукацыі.

         У снежні 1992 года ў сярэдняй школе №4 створана тэатральная студыя “Сучаснік”. З 1992 па 2014 год і ў 2020/2021 навучальным годзе  кіраўніком студыі з’яўляецца Скаскевіч Г.Ф. З 2014 па 2020 гады тэатральнай студыяй  кіравала Ралевіч П.В.

 У 2008 годзе за дасягнутыя поспехі ў эстэтычным выхаванні, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць тэатральнай  студыі  “Сучаснік”  прысвоена  званне  “Узорны  аматарскі калектыў” (Пастанова калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта № 80 ад 28 мая 2008 года).

Тэатральная студыя “Сучаснік”   пацвярджала  найменне “узорны аматарскі калектыў” 3 разы.

 Пастановы калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта:

  • №6/1  ад 23 красавіка 2015 года;

  • № 23 ад 14 снежня 2017 года;

  • №14 ад 15 снежня 2020 года.

Удзельнікі ўзорнай тэатральнай студыі “Сучаснік” неаднаразова

прымалі ўдзел  у конкурсах тэатральных калектываў:

  • Дыпламант рэспубліканскага тэатральнага  конкурсу “Школьны  тэатр – 7”  у г.Віцебску.

  • 2013 год - Дыплом ІІ ступені ў абласным конкурсе сцэнарных  распрацовак “Листая страницы  войны” у намінацыі “Современность идеи и оригинальность сюжета”.

-   2018 год  - Дыплом І ступені  ў абласным конкурсе тэатральных 

    калектываў устаноў адукацыі.

  • 2018 год - Дыплом III ступені рэспубліканскага тэатральнага фестывалю-конкурсу “ART PLANETA. TEATR”. 

У снежні 1998 года  выйшаў  у  свет  першы  нумар грамадскага выдання Асацыяцыі “Адзінства” школы-гімназіі №4 г.Смаргоні  -  газета “Гімназіст”, галоўным   рэдактарам  якой  з’яўлялася І.Н. Гаева. Кожны нумар газеты – гэта вынік творчай працы рэдкалегіі, у склад якой уваходзілі вучні і настаўнікі, – гэта цікавы  аповед пра  бурлівае жыццё гімназіі. У верасні 2004 года галоўным рэдактарам газеты “Гімназіст”  стала А.А.Панфёрава.

Клуб “Савяня” быў створаны 15 лістапада 2000 года (кіраўнік Красоўская Я. Б.). Клуб ставіць мэтай стварэнне ўмоў для развіцця лідэрскага і творчага патэнцыяла падлеткаў гульнёвымі прыёмамі і сродкамі. З 2001 года клуб праводзіць інтэлектуальныя турніры для вучняў 5-7 класаў і гульні “ Што? Дзе? Калі?” для вучняў 8-11 класаў. Каманды  інтэлектуалаў гімназіі займалі  першыя месцы ў гарадскіх турнірах па інтэлектуальных гульнях у 2003, 2004, 2005, 2010,  2017 гадах;  першае месца ў раённых турнірах сярод ювеналаў - у 2005 - 2009, 2011, 2012, 2014, 2018, 2019 гадах; прымалі ўдзел у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.  У апошнія гады да юных інтэлектуалаў далучыліся каманды бацькоў, настаўнікаў і педагогаў-ветэранаў. Закрыццё сезона ў клубе традыцыйна праводзіцца  15 мая, у Дзень сям’і.

У 1999 годзе  створана  навуковае  таварыства  вучняў, якое ўзначальвае Т.А. Буйноўская. Кожны год у гімназіі адбываецца навукова-практычная канферэнцыя, на якой вучні гімназіі прадстаўляюць свае даследаванні.       

У гімназіі забяспечаны ўмовы для  дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў БРПА  і  БРСМ,   створана   гібкая  сістэма   вучнёўскага   самакіравання Асацыяцыя вучнёўскіх фарміраванняў “Адзінства”.

Жыццё школы насецца хуткай плынню, за сорак гадоў тут многае змянілася: і кіраўніцтва                       , і сам будынак                       . Аднак нязменным застаецца адно – яе непаўторная адметнасць, высокая планка дасягненняў, багатыя ўнутрышкольныя  традыцыі…

Многа за гэты час зроблена, але няма сумнення, што лепшыя набыткі – яшчэ наперадзе.

bottom of page