top of page

Школа – асаблівая старонка жыцця ў кнізе лёсу кожнага чалавека. На гэтай старонцы – і ўспаміны аб школьных сябрах і настаўніках, і незабыўныя ўражанні ад сустрэч з нязведаным, і хваляванне ў час конкурсаў, алімпіяд, спаборніцтваў… Гэта старонка сагравае цеплынёй сэрцы, да яе радкоў хочацца вяртацца.

Хутка бяжыць час. Здаецца, зусім нядаўна ў Смаргоні адкрывалі новую сярэднюю школу № 4, а ёй ужо споўнілася 40 гадоў. Да гэтага юбілею савет музея гімназіі  запрасіў вучняў і настаўнікаў прыняць удзел у праекце “Гэта наша з табой біяграфія”.

Наша работа – гэта вынік калектыўнай працы, для якой былі выкарыстаны матэрыялы экспазіцыі музея  “І закрынічыла тут жыццё”, а таксама фонды музея нашай установы адукацыі.

bottom of page