top of page

ШКОЛА ХХІ СТАГОДДЗЯ

 

З 2000  года  гімназія  знаходзіцца  ў рэжыме  інавацыйнага  развіцця,  з’яўляецца  ўдзельнікам  рэспубліканскіх  інавацыйных  пляцовак. 

У 2001 годзе  гімназія  стала   эксперыментальнай  пляцоўкай БДПУ імя  М. Танка  па  праблеме мадыфікацыі  сістэмы выхаваўчай  работы, а ў 2004 - 2008 гадах  - сумесна  з навукоўцамі педуніверсітэта ў гімназіі ажыццяўлялася  эксперыментальная  апрабацыя  мадэлі   грамадзянскага выхавання. 

У 2002 годзе гімназія атрымала статус Асацыіраванай школы ЮНЕСКА; атрыманы ў 2014 годзе Сертыфікат “Асацыіраваная школа ЮНЕСКА” пацвердзіў яе ўступленне ў міжнародную сетку Асацыіраваных школ ЮНЕСКА. 

З верасня 2009 года гімназія стала  рэсурсным цэнтрам па ўкараненні інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання Смаргонскага раёна.                 У гімназіі ёсць два хуткасныя выхады па тэхналогіі ADCL у Інтэрнэт, працуе электронная пошта (е-mail: gimn-smorgon@mail.grodno.by), працуе сайт гімназіі (http://gymn4.by/). І як, у сувязі з гэтым, не ўспомніць далёкі 1985/1986 навучальны год, калі ў 9-х класах сярэдняй школы №4 быў уведзены пілотны курс “Асновы  інфарматыкі  і электронна-вылічальнай  тэхнікі”, і  настаўнік  Букаеў Анатолій Аляксеевіч    вучыў  “размаўляць  з машынамі”    вучняў   дзевятых  класаў  горада  і раёна. 

У 1995 годзе  ў школе-гімназіі №4  з мэтай прапаганды экалагічных ведаў, выпрацоўкі правільнага экалагічнага светапогляду вучняў быў створаны экалагічны клуб “Vita” (кіраўнікі клуба Клевец І.Р. і                  Паныш І.Г.). На працягу многіх гадоў члены  клуба  станавіліся пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных экалагічных конкурсаў, а з 2010 года далучыліся да рэспубліканскага адукацыйнага праекта “Зялёныя школы” у рамках дзейнасці Асацыіраваных школ ЮНЕСКА.

У 2014 годзе гімназія была адзначана  Дыпломам ІІІ ступені за выдатна выкананыя заданні ў рамках праекта і  атрымала статус “Зялёная школа”, які быў пацверджаны ў 2019 годзе.

Актыўная дзейнасць  у экалагічным выхаванні дазволіла ўстанове адукацыі стаць пераможцам конкурсу па стварэнню клубаў экалагічнага маніторынгу,  арганізаванага ў рамках праекта “Далучэнне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні”(“Экаманіторынг”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Для эфектыўнай дзейнасці клуба ў рамках дадзенага праекта ў 2019 годзе ў гімназіі было ўстаноўлена спецыяльнае абсталяванне для маніторынгу  якасці  атмасфернага паветра і наладжана работа метэастанцыі.

Па выніках раённага  агляду-конкурсу на  лепшую  арганізацыю  працы  па забяспячэні якасці  адукацыі   гімназія  станавілася  пераможцам у 2007, 2011, 2013-2016 гадах. У 2007, 2014 годах фотапартрэт ДУА “Гімназія г.Смаргоні” быў занесены на раённую Дошку гонару.

bottom of page