З’ЯДНАНЫЯ АДНОЙ ІДЭЯЙ
Святкуе сёння кожны клас,
Увесь школьны люд вясёлы.
І ўсклікае кожны з нас:
“З днём нараджэння,школа!”
Тут можам веды набываць,
Сталеем, разумнеем.
І “дзякуй” хочацца сказаць
За ўсё, што мы ўмеем!
Табе, Настаўнік, наш паклон!
Гаворым шчыра і гучна:
“ На многа год, на безліч дзён –
Здароўя, добрых вучняў!”
А школе – слова мы даём,
Што ні ў якім разе,
Мы імя добрае тваё
Не зганьбім, не абразім!
Гэты верш напісала наша настаўніца Гаева Ірына Ніканораўна да дваццацігадовага юбілею школы.
А нарадзілася наша школа двойчы. Загад аб адкрыцці сярэдняй школы №4 быў выдадзены Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам 1 жніўня 1979 года, а ў будынак увайшлі 27 кастрычніка.
У той суботні ранак начальнік ПМК-65 Я.Г. Цімафееў, які кіраваў будаўніцтвам, уручыў дырэктару Б.М. Хіневічу сімвалічны ключ ад школы. Гэты ключ, а таксама чырвоная стужка, нажніцы і званок, які паклікаў вучняў, настаўнікаў і бацькоў у новую школу, знаходзяцца ў экспазіцыі народнага музея гімназіі.
У першы навучальны год у СШ № 4 займалася 900 вучняў і працавала 40 настаўнікаў. Але паступова школа аказалася перапоўненай: класы па 40-47 вучняў, заняткі праводзіліся ў 2 змены (пік напаўняльнасці прыйшоўся на 1987/1988 навучальны год – 1557 вучняў). У 1989 годзе на сродкі Смаргонскага завода аптычнага станкабудавання, які з’яўляецца шэфам нашай установы, была зроблена прыбудова на 8 класных пакояў.
Сярэдняя школа № 4 выступіла першапачынальнікам у раёне па ўвядзенні класаў з паглыбленым вывучэннем профільных прадметаў.
У 1991 годзе ў школе былі сфарміраваны першыя гімназічныя класы, а ў 1992 годзе, згодна Рашэнню Смаргонскага гарадскога савета народных дэпутатаў № 649 ад 31 кастрычніка 1991 года, на базе СШ №4 адкрыта гімназія змешанага тыпу.
У 1994 годзе быў распрацаваны і зацверджаны аддзелам адукацыі Смаргонскага гарвыканкама (Рашэнне №131 ад 28.12.1994) Статут Смаргонскай гімназіі №4; Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ён быў зарэгістраваны 26 ліпеня 1995 года, загад №300.
Новая рэдакцыя Статута была зацвержана ў 2008 годзе на падставе пасведчання аб Дзяржаўнай рэгістрацыі гімназіі ўпраўленнем юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта № 94 ад 23.12.2008.
У сакавіку 1999 года Смаргонская гімназія №4 прайшла першую атэстацыю і атрымала статус установы адукацыі “Гімназія № 4 г.Смаргоні” (згодна з Пастановай № 27 Дзяржаўнай інспекцыі навучальных устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.03.1999). Смаргонская гімназія стала трэцяй гімназіяй у вобласці.
У 2004 годзе гімназія паспяхова вытрымала чарговую атэстацыю Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і атрымала назву - установа адукацыі “Гімназія № 4 г. Смаргонь” (загад № 114 ад 17.08.2004).
У 2008 годзе Рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта (№ 1172 ад 25.11.2008) наша ўстанова адукацыі стала называцца: ”Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 4 г. Смаргонь”.
У 2009 годзе ДУА “Гімназія № 4 г. Смаргонь” акрэдытавана на адпаведнасць тыпу гімназіі загадам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У 2011 годзе адбылося яшчэ адно перайменаванне назвы гімназіі, якая стала называцца дзяржаўнай установай адукацыі “Гімназія г.Смаргоні” (Рашэнне №758 Смаргонскага выканаўчага камітэта ад 01.09.2011).
Чарговыя акрэдытацыі на адпаведнасць тыпу гімназіі былі праведзены Дэпартаментам кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2014 годзе (загад № 219 ад 30.10.2014) і
ў 2019 годзе (загад №778 ад 29.10.2019).
У сваёй дзейнасці гімназія кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, законамі Рэспублікі Беларусь, Статутам гімназіі (зарэгістраваны Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам № 978 ад 11.12.2018), лакальнымі і іншымі актамі заканадаўства.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г.Смаргоні” з’яўляецца юрыдычнай асобай, зарэгістраванай рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ад 2 верасня 2011 года № 563 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 500086153.
Мы маем свой герб, гімн, Кодэкс гонару гімназіста.
Калектыў нашай установы адукацыі задумаўся аб стварэнні сваёй сімволікі яшчэ ў 1997/1998 навучальным годзе. Быў аб’яўлены конкурс, у якім прымалі ўдзел не толькі настаўнікі і вучні, але і бацькі.
Пераможцамі ў конкурсе на стварэнне Гімна гімназіі сталі бацькі нашых вучняў: словы напісала Касакоўская Тамара Андрэеўна, а музыку – Ходаш Мікалай Іванавіч, які, дарэчы, у той час працаваў у музычнай студыі школы.
Першае афіцыйнае выкананне Гімна гімназіі адбылося
27 кастрычніка 1998 года на свяце “ Пасвячэнне ў гімназісты”.
У 1998 годзе быў зацверджаны і Герб гімназіі, які прадстаўляў сабой выяву разгорнутай кнігі, на якой былі адзначаны сімвалы ўсіх накірункаў работы установы. Але з цягам часу герб перастаў адпавядаць зместу дзейнасці гімназіі. У 2007 годзе творчай групай, у якую уваходзілі настаўнікі, вучні і бацькі гімназістаў, была распрацавана новая выява герба гімназіі.
Сімвалы ўстановы заўжды выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцці гімназіі.
17 гадоў сярэдняй школай №4 кіраваў Барыс Міхайлавіч Хіневіч. Дзякуючы яго энергіі і мэтанакіраванасці, калектыву педагогаў, з’яднаных адной ідэяй, школа паступова ператваралася ва ўстанову новага тыпу.
У адным з інтэрв’ю, якое даваў Хіневіч Б.М. карэспандэнту газеты “Светлы шлях” Маклюку Паўлу, ён успамінае …
“….Агульнаадукацыйная школа з сярэднім усенавучам зайшла ў тупік. Настаўнік у сістэме “працэнтаманіі” працаваў на слабага вучня. А таленавітая частка, скажам так, апускалася да ўзроўню серадняка, у найбольш здольных дзяцей з’яўлялася апатыя, бесперспектыўнасць.
Таму мы вырашылі пакласці ў аснову работы ўнутраную і знешнюю дыферэнцыяцыю. І школа актыўна ўключылася ў гэты інавацыйны працэс. Дзесьці за пяцігоддзе мы адчулі жаданыя вынікі, таму не сорамна было прымаць у нашай школе міністра адукацыі рэспублікі Сухнат Л.К. і расказаць ёй аб сваіх даволі значных поспехах. Пасля дэталёвага азнаямлення з вучэбна-выхаваўчым працэсам і грунтоўнага абмену думкамі міністр сказала, што ёсць сэнс на базе школы адчыніць гімназію, тым больш, што ўсе перадумовы для гэтага ўжо былі. І пазней яна ж дапамагла без прысылкі інспектараў адкрыць школу-гімназію.
Нашым поспехам спрыяла вырашэнне трыадзінай задачы: стварэнне матэрыяльнай базы, падбор “залатога фонду” выкладчыкаў і структурная перабудова школы…
А задачы гімназіі такія: выяўленне і развіццё прыродных задаткаў і творчага патэнцыялу вучняў, далучэнне іх да сістэмы культурных каштоўнасцей свету, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, выхаванне патрыётаў сваёй роднай краіны – Рэспублікі Беларусь.
Калі ўсе матэрыялы былі падрыхтаваны на ўзроўнях ад школы да міністэрства, я звярнуўся да старшыні гарвыканкама І.І. Рака па гэтаму пытанню. Усебакова абмеркавалі ўсе палажэнні, пасля гэтага ў кастрычніку 1991 і красавіку 1992 года былі прыняты два спецыяльныя рашэнні выканкама. 1 верасня 1992 года І.І. Рак накіраваў пісьмо ў міністэрства асветы аб гарантыйным фінансаванні школы па нарматывах гімназіі. З яго лёгкай рукі, можна лічыць, і стала існаваць у Смаргоні наша школа-гімназія. Цяпер мы працуем па індывідуальнаму вучэбнаму плану, які зацвярджае міністэрства. Ім жа зацверджаны і Статут гімназіі. У нас ёсць свой герб, гімн (словы напісала маці вучняў Т. Касакоўская, а музыку – выкладчык дзіцячай музычнай школы М. Ходаш), клятва гімназістаў і наказ ім (словы настаўніцы І.Ганчаровай).
У нашай рабоце скіроўваць вялікі педагагічны калектыў на дасягненне вышэй названых мэт дапамагаюць мае намеснікі
Л.М. Путырская, Ч.П. Гапон, Н.П. Жукоўская, Б.І. Панфілаў, Т.Я. Рогач.
Т.Я. Рогач – душа вучнёўскага і настаўніцкага калектываў, работа якой высокага стандарту.
У нас ёсць пераможцы абласных і рэспубліканскіх алімпіяд. Адзін з іх – У.Кабак – быў на спаборніцтвах па інфарматыцы на сусветнай алімпіядзе ў Грэцыі. Міністэрства выказала падзяку за плённую супольную працу па рэалізацыі праекта “Пілотныя школы”…
Словам, уся работа ў гімназіі праводзіцца на высокім прафесійным і эстэтычным узроўні. Інакш мы працаваць не ўмеем і не здольныя….
Дзверы нашай гімназіі адчынены для ўсіх. Аднак трэба памятаць, што кожны вучань павінен працаваць тут на павышаным узроўні цяжкасці. А калектыў наш здольны вырашаць складаныя вучэбна-выхаваўчыя задачы на ўзроўні высокіх патрабаванняў часу.”
“Светлы шлях № 28 ад 17 красавіка 1996 года
Многія дакументы з асабістага архіва Барыса Міхайлавіча Хіневіча перадалі ў народны музей гімназіі яго жонка Вольга Ільінічна Хіневіч, былая настаўніца СШ №4, сын Сяргей Барысавіч.
У 1996-1999 гадах школу-гімназію ўзначальваў выдатнік народнай адукацыі Багдан Іванавіч Панфілаў.
З 1999 па 2005 год дырэктарам гімназіі № 4 з’яўляўся Уладзімір Уладзіміравіч Прыхач.
У 2005 годзе ўстанову адукацыі “Гімназія № 4 г. Смаргонь” узначаліла Ірына Анатольеўна Дурэйка.
Кожны з іх зрабіў свой адметны ўклад у развіццё гімназіі.
У свой час у школе працавалі настаўнікі, якім было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік Беларускай ССР”:
Зоя Васільеўна Літвінка - настаўніца хіміі і біялогіі;
Станіслаў Рафаілавіч Шэміс - настаўнік фізікі.
Літвінка Зоя Васільеўна нарадзілася 01 студзеня 1936 года ў пасёлку Шумячы Смаленскай вобласці. У 1957 годзе скончыла факультэт прыродазнаўства Віцебскага педагагічнага інстытута. У 1963 годзе сям’я Зоі Васільеўны пераехала ў Смаргонь, дзе яна пачала працаваць настаўніцай хіміі і біялогіі спачатку ў школе-інтэрнаце, потым у СШ №2, а з 1979 года – у сярэдняй школе №4. На заслужаны адпачынак Зоя Васільеўна выйшла ў1994 годзе.
Педагагічная дзейнасць Літвінка З.В. адзначана рознымі ўзнагародамі, сярод якіх:
-
1962 год - Ганаровая грамата Міністэрства Асветы БССР;
-
1966 год - нагрудны знак “Выдатнік народнай асветы”;
-
1970 год – медаль “За доблестный труд”;
-
5 кастрычніка 1973 года - Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік Беларускай ССР”;
-
1974 год – Ганаровая грамата Усесаюзнага хімічнага таварыства імя Дз.Мендзялеева;
-
18 снежня 1974 года - бронзавы медаль ВДНГ «За достигнутые успехи в развитии народного хозяйства»;
-
12 снежня 1977 года - нагрудны знак «Отличник просвещения СССР».
Партрэт Зоі Васільеўны двойчы быў занесены на раённую Дошку гонару.
Шэміс Станіслаў Рафаілавіч (08.05.1928-30.12.1997) нарадзіўся ў вёсцы Малінавая Вішнеўскага сельскага савета (тэрыторыя сучаснага Смаргонскага раёна). У 1949 годзе скончыў Смаргонскую сярэднюю школу з сярэбраным медалём, а ў 1955 годзе - фізіка-матэматычнае аддзяленне Гродзенскага педінстытута імя Я.Купалы.
Педагагічную дзейнасць Станіслаў Рафаілавіч пачаў у 1949 годзе настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Войстамскай сярэдняй школе, а пасля заканчэння педінстытута быў назначаны завучам гэтай школы. У 1962 годзе сям’я пераехала ў Смаргонь. Станіслаў Рафаілавіч пачынае працаваць у СШ №2 завучам, а з 1979 года - настаўнікам фізікі і астраноміі ў СШ №4. На заслужаны адпачынак выйшаў у 1992 годзе.
Шэміс С.Р. за сваю працу быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, сярод якіх:
-
22 сакавіка 1968 года - Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік Беларускай ССР”;
-
12 снежня 1979 года - нагрудны знак «Отличник просвещения СССР»;
-
18 ліпеня 1988 года - медаль “Ветеран труда”.
Станіслаў Рафаілавіч узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Міністэрства Асветы БССР; два разы яго партрэт быў занесены на раённую Дошку гонару.
13 настаўнікаў гімназіі ўзнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”:
Барэйка Валянціна Уладзіміраўна
Бацько Ніна Васільеўена
Букаева Марыя Вікенцьеўна
Букаеў Анатолій Аляксеевіч
Гаева Ірына Ніканораўна
Гурская Ларыса Якаўлеўна
Жукоўская Ніна Паўлаўна
Клевец Ірына Рамуальдаўна
Міхеева Ірына Віктараўна
Прыстромава Марыя Сцяпанаўна
Путырская Лідзія Мікалаеўна
Рогач Таццяна Яўгеньеўна
Усенка Ніна Сяргееўна.
10 педагогаў з’яўляюцца лаўрэатамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі і студэнтаў:
Паныш Ірына Генадзьеўна
Рудая Ганна Яўгенаўна
Ляпеха Валянціна Віктараўна
Самохіна Святлана Вячаславаўна
Клевец Ірына Рамуальдаўна
Усціновіч Ніна Іванаўна
Бабоць Алена Антонаўна
Радзько Вера Антонаўна
Ляшчэвіч Ірына Васільеўна
Зелянко Вольга Мікалаеўна.
Імя Мускай Таісіі Канстанцінаўны – кіраўніка народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Гісторыя.Падзеі.Людзі” - занесена ў энцыклапедыю “Хто ёсць Хто ў Рэспубліцы Беларусь” (2002 год).
Настаўніца біялогіі Ірына Рамуальдаўна Клевец (былая выпускніца СШ №4) стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2006”.
Настаўнікі гімназіі Грышан Вольга Юр’еўна, Канаваленка Кацярына Тадэвушаўна, Ясевіч Алена Сяргееўна, Руткоўская Алена Уладзіміраўна, Скальская Вікторыя Мікалаеўна станавіліся пераможцамі рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар.Адукацыя.Інтэрнэт” у 2012, 2013, 2014 і ў 2016 гадах.
Настаўніца рускай мовы і літаратуры Самохіна Святлана Вячаславаўна ўзнагароджана медалём Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры “За поспехі ў выкладанні рускай мовы” (2007 год).
Лаўрэатамі раённай прэміі прафесійнага майстэрства імя Е.Полацкай у розных намінацыях станавіліся настаўнікі гімназіі:
Калінін Уладзімір Ільіч
Баташова Валянціна Чаславаўна
Буйноўская Таццяна Андрэеўна
Радзіён Людміла Уладзіславаўна
Скаскевіч Галіна Францаўна
Квяткевіч Людміла Яўгенаўна
Савіцкі Павел Баляслававіч
Прыхач Уладзімір Уладзіміравіч
Бабойць Алена Антонаўна
Самохіна Святлана Вячаславаўна
Янкоўская Святлана Канстанцінаўна
Клевец Юлія Аляксандраўна
Грышан Вольга Юр’еўна.
Граматамі Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян узнагароджаны Рогач Ларыса Мікалаеўна, Красоўская Ядвіга Баляславаўна, Прыхач Уладзімір Уладзіміравіч (2017 год).
У 1999 годзе рашэннем педагагічнага савета гімназіі ў памяць аб першым дырэктару СШ №4 Хіневічу была заснавана прэмія яго імя, якую меркавалася ўручаць выкладчыкам гімназіі за высокі ўклад у развіццё здольнасцей вучняў, шматгадовую і плённую працу. Фундатарам прэміі стаў завод аптычнага станкабудавання – шэфскае прадпрыемства. Лаўрэатамі гімназічнай прэміі імя Б.М.Хіневіча з 1999 па 2004 гады сталі настаўнікі:
Букаева Марыя Вікенцьеўна
Путырская Лідзія Мікалаеўна
Абушка Ірына Аляксандраўна
Рогач Таццяна Яўгеньеўна
Скаскевіч Галіна Францаўна
Барэйка Валянціна Уладзіміраўна.
Педагогі гімназіі эфектыўна вырашаюць адукацыйныя задачы, прадыктаваныя часам. Вопыт асобных педагогаў установы прадстаўлены на старонках газет і часопісаў.
Павышэнню прафесійнага майстэрства педагогаў садзейнічае і работа метадычнага савета гімназіі. З 2001 года выпускаецца навукова-метадычны веснік “Пошук”.
Метадычны кабінет нашай установы адукацыі ўзнагароджаны Дыпломам III ступені за перамогу ў абласным аглядзе-конкурсе метадычных кабінетаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.