top of page
image024.jpg

АНКЕТА

1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку Клевец Ірына Рамуальдаўна________________

2. Прафесія, пасада, месца працы, службы, настаўнік біялогіі, настаўнік біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”

3. Пол жаночы

4. Дата, месяц i год нараджэння 8 красавіка 1965 г.

5. Адукацыя вышэйшая

6. Вучоная ступень, вучонае званне не мае       

7. Якiмi дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь, БССР i СССР узнагароджана i дата ўзнагароджання медаль “За працоўныя заслугі”, 07.05.2012,

8. Адрас месца жыхарства Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул. Леніна, д. 56а, к.1, кв. 5

9. Агульны стаж работы 32 гады

Стаж работы ў галiне (па спецыяльнасцi, прафесii, на пасадзе) 32 гады

Стаж работы ў дадзеным калектыве работнiкаў 27 гадоў

І.Р.Клевец педагагічную дзейнасць пачала ў 1988 годзе настаўнікам Шутавічскай няпоўнай сярэдняй школы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1993 года працуе настаўнікам біялогіі Смаргонскай сярэдняй школы № 4 Гродзенскай вобласці (з 2011 года – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”). За час працы зарэкамендавала сябе граматным, ініцыятыўным і творчым педагогам. Мае кваліфікацыйную катэгорыю “настаўнік-метадыст”. Мэтанакіравана ажыццяўляе прафесійную дзейнасць, накіраваную на дыферэнцыяцыю і індывідуалізацыю навучання. І.Р.Клевец стаяла ля вытокаў стварэння ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія г. Смаргоні” класаў з павышаным узроўнем вывучэння біялогіі і хіміі. Педагог стварае ўмовы для развіцця творчага патэнцыялу вучняў, іх здольнасцей і магчымасцей. Ірына Рамуальдаўна выкарыстоўвае сучасныя эфектыўныя метады і формы навучання, якія забяспечваюць якасць адукацыйнага працэсу.

Яе вучні дэманструюць стабільна высокія паказчыкі ў авалодванні праграмным матэрыялам. З 2015 года па 2020 адзначаецца станоўчая дынаміка сярэдняга бала па вучэбным прадмеце “Біялогія” з 7,7 да 8,1, па  выніках цэнтралізаванагая тэсціравання – з 66,6 да 71,64. За апошнія пяць гадоў яе навучэнцы 21 раз станавіліся пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце: 14 разоў – другога, 6 разоў – трэцяга, 1 – заключнага этапаў. Адзін выпускнік педагога адзначаны прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, адзін – узнагароджаны стыпендыяй імя А.І.Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Значную работу настаўнік праводзіць па прафесійнай арыентацыі вучняў. Штогод 90% выпускнікоў класаў хіміка-біялагічнага профілю паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзе прафілюючым прадметам з’яўляецца біялогія.

Ірына Рамуальдаўна ўносіць значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яна з’яўляецца старшынёй рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель” грамадскага аб’яднання “Беларускае педагагічнае таварыства”, прымае ўдзел ў курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах: арганізуе метадычныя выезды ў розныя рэгіёны Беларусі з мэтай распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту, праводзіць майстар-класы, трэнінгі, адкрытыя ўрокі, лекцыі ў межах рэалізацыі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі спецыялістаў сістэмы адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, навучальныя семінары для настаўнікаў біялогіі і хіміі ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, дзяржаўнай установе адукацыі  “Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

Неаднаразова Ірына Рамуальдаўна праводзіла майстар-класы для студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, выступала экспертам і рэцэнзентам праграм, вучэбных дапаможнікаў навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках развіцця супрацоўніцтва ў галіне адукацыі паміж Міністэрствам асветы Расійскай Федэрацыі і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Рамуальдаўна прымала ўдзел ў Адукацыйным форуме педагагічных майстэрняў настаўнікаў года Расіі і Беларусі, які праходзіў на базе федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы вышэйшай адукацыі “Чачэнскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт”.

Клевец І.Р. з’яўляецца аўтарам вучэбнага дапаможніка “Біялогія” для VII класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, факультатыўных заняткаў “Фізіялогія чалавека”, “Экалогія чалавека і эвалюцыя біясферы”, якія зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ірына Рамуальдаўна – сааўтар дапаможніка для настаўнікаў да факультатыўных заняткаў “Дзікая прырода Беларусі”, метадычнага дапаможніка “Урокі біялогіі з выкарыстаннем метадаў інтэрактыўнага навучання”, дапаможніка для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Зялёныя школы. 5-9 класы”. Клевец І.Р. з’яўляецца аўтарам шэрагу публікацый ў прафесіянальных сродках масавай інфармацыі (“Настаўніцкая газета”, “Народная асвета”, “Родная прырода”).

З 2018 года Клевец І.Р. з’яўляецца спецыялістам у галіне адукацыі праекта “Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

За дасягнутыя поспехі ў прафесійнай дзейнасці І.Р.Клевец узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі” (2006 год), рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта занесена на раённую Дошку Гонару (2003, 2006 гады). У 2006 годзе – пераможца Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2006”. У 2005 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе ўзнагароджана Дыпломам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, у 2019 – Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.

bottom of page