top of page
image017.png
image015.png

Герб прадстаўляе сабой спіралевідны  незавершаны круг, які сімвалізуе  накіраванасць на бясконцае самаўдасканаленне і пастаяннае імкненне да новых ведаў, з лагатыпам гімназіі ў верхняй частцы.

         У цэнтры – выява яблыні, якая каранямі абапіраецца на разгорнутую кнігу – сімвал     ведаў і мудрасці.

         Выява яблыні мае глыбокі  сэнс і ўвасабляе філасофію ўстановы адукацыі, якая адлюстроўваецца ў словах Ж.Эрве –Базена:

         “ Усё, што я хацеў  бы ведаць, - гэта яблыня.

          Усё, што я ведаю, - галіна яблыні.

          Усё, што я магу даць вучням, - гэта яблык.

          Усё, што  застанецца ў іх, - гэта семечка.

         Але з семечкі можа вырасці яблыня…”

bottom of page